Сарвалі агароджу, рвалі металічныя слупы: мігранты працягваюць спробы трапіць у Польшчу


За суботу 15 студзеня беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перайсці 47 чалавек, піша ў Twitter памежная служба Польшчы.

Беларуска-польская мяжа.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

У ведамстве паведамілі, што адна з груп у складзе 18 замежнікаў пры падтрымцы беларускіх спецслужбаў фарсіравала мяжу на ўчастку памежнай пасады ў Мельніку.

Людзі разрывалі агароджу, вырывалі металічныя слупкі, кідалі ў польскіх памежнікаў камяні і галіны дрэў.

За 14 студзеня спрабавалі незаконна перасекчы мяжу 54 чалавекі. Пры спробе пераходу была пашкоджана канцэрціна, а польскіх патрульных закідалі шклянымі бутэлькамі, камянямі і бярвеннем.

Інтэрв’ю
«Лукашэнка штучна стварыў праблему, ён яе штучна можа і вырашыць». Былыя дыпламаты пра міграцыйны крызіс
2022.01.04 07:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў