Мінкультуры адказала на петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім


Больш за 100 тысячаў беларусаў падпісаліся пад петыцыяй супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Зварот ініцыятары петыцыі накіравалі ў Мінкульт, Генпракуратуру і МУС. Міністэрства культуры ўжо адрэагавала на супольную заяву.

Стваральнікі петыцыі супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім адзначаюць, што беларусы самастойна выбралі свае колеры і свой сцяг, пры гэтым не прыціскалі прыхільнікаў спалучэння чырвонага з зялёным. Забараняць мільёнам людзей выкарыстоўваць бела-чырвона-белую сімволіку на просьбу ста чалавек – несправядліва!

«Мы мяркуем, што забарона на выкарыстанне бела-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі дзейнай улады. Грамадзяне павінныя мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаніяў, асобаў, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бела-чырвона-белай сімволікі – гэта не жаданне народу, а капрыз 100 чалавек», – гаворыцца ў петыцыі.

У адказ на гэта Міністэрства культуры даслала заяўнікам ліст за подпісам Валерыя Грамады, намесніка міністра культуры. У лісце чыноўнік адзначае, што пытанні абмежавання бел-чырвона-белай сімволікі заканадаўствам аб культуры не рэгулююцца і да сферы дзейнасці Міністэрства культуры не адносяцца.

«Сцягі сярод пералічаных элементаў у Канвенцыі не прадстаўленыя і ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў адсутнічаюць. Такім чынам, падставы для ўключэння бел-чырвона-белага сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць», – таксама дадаў прадстаўнік министэрства.

Hавiны
Генпракуратура накіравала дэпутатам законапраект пра забарону нацыянальнага сцяга
2021.02.13 18:21

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў