1400 гаршчкоў з каноплямі. Мянчук вырошчваў марыхуану ў шклярніцах пад Горадняй


Сталічныя наркакантралёры выявілі на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці дзве шклярніцы, у якіх было каля 1400 гаршчкоў з каноплямі.

Таксама ў доме побач з участкам выявілі шэсць мяхоў з высушанай марыхуанай агульнай вагой каля 20 кілаграмаў.

Арганізаваў плантацыю затрыманы раней мянчук. 51-гадовага мужчыну, які арганізаваў наркалабараторыю на тэрыторыі Менскага раёну, арыштавалі 10 траўня. Тады ў яго канфіскавалі каля 103 кілаграмаў марыхуаны.

На злачынцу завялі крымінальную справу за продаж наркотыкаў. Менчуку пагражае ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары