З «зімовымі» траўмамі ў больніцы з пачатку лістапада звярнуліся больш за 1,5 тысячы дзяцей


Ілюстрацыйнае фота.
Фота: Белсат.

Генеральная пракуратура паведамляе, што з пачатку лістапада ў больніцы і шпіталі Беларусі ўжо звярнуліся з рознымі халадовымі і галалёднымі траўмамі больш за 1,5 тысячы дзяцей.

«За бягучы асенне-зімовы перыяд колькасць вулічных траўмаў, звязаных з падзеннем праз галалёдзіцу па ўсім Менску, складае 448 дзіцячых выпадкаў. Значная колькасць траўмаў зімой адбываецца з-за няўмення правільна катацца на санках, цюбінгах, лыжах, каньках», – распавядае Андрэй Дземянцоў, загадчык дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай больніцы.

Лекар таксама дадаў, што часта трапляюць у больніцы дзеці з чэрапна-мазгавымі траўмамі, пераломамі костак канечнасцяў, абмаражэння, пашкоджаннямі скуры.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў