На свабоду выйшла палітзняволеная Вольга Класкоўская


Былая журналістка «Народнай волі», палітзняволеная Вольга Класкоўская цалкам адбыла тэрмін пакарання і 14 снежня выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Вольга Класкоўская была затрыманая 14 кастрычніка 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту і ў перакрыцці руху на скрыжаванні праспекту Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ў Менску. Яе пакаралі 2 гадамі зняволення.

Ужо ў калоніі супраць Вольгі распачалі новую крымінальную справу за «абразу прадстаўніка ўлады» (падставай стаў каментар у сацсетках, размешчаны яшчэ да арышту). Паводле гэтага абвінавачвання ёй прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

За час зняволення Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

Глеб Нержын  belsat.eu

Стужка навінаў