З пачатку года ў Нямеччыну праз Беларусь пратачыліся 10 918 мігрантаў. Пра гэта паведамілі ў нямецкай паліцыі.
Большасць складаюць грамадзяне Іраку.
Амаль усе мігранты апынуліся ў Нямеччыне ў перыяд са жніўня. А за папярэднія сем месяцаў – у Нямеччыну праз Беларусь змаглі дабрацца толькі 26 мігрантаў.
Найбольш мігрантаў з Беларусі праз Польшчу прыбылі ў Нямеччыну ў кастрычніку – 5285 чалавек.
Нагадаем, што Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль на прэсавай канферэнцыі падвёў вынікі так званага міграцыйнага крызісу, які распачаў Лукашэнка.
«Праз актыўныя дыпламатычныя намаганні мы змаглі спыніць у Беларусь і да межаў ЕЗ плынь мігрантаў, якіх падманулі пустымі абяцаннямі аб шляху ў Еўропу. Мы спынілі плынь. Лукашэнка не дабіўся сваёй мэты. І цяпер праблемы ў яго», – сказаў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль.
Прадстаўнік ЕЗ таксама нагадаў, што надалей у Беларусі працягваецца парушэнне правоў чалавека, рэпрэсіі супраць грамадзянаў.
МГ belsat.eu