У ЕЗ лічаць, што міграцыйны крызіс завяршыўся, а праблемы засталіся ў Лукашэнкі


Еўразвяз спыніў плынь мігрантаў праз Беларусь дзякуючы дыпламатыі. Пры гэтым, як заявіў на прэсавай канферэнцыі ў Бруселі вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль, праблемы пасля крызісу засталіся ў Лукашэнкі.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль на прэсавай канферэнцыі падвёў вынікі так званага міграцыйнага крызісу, які распачаў Лукашэнка.

«Праз актыўныя дыпламатычныя намаганні мы змаглі спыніць у Беларусь і да межаў ЕЗ плынь мігрантаў, якіх падманулі пустымі абяцаннямі аб шляху ў Еўропу. Мы спынілі плынь. Лукашэнка не дабіўся сваёй мэты. І цяпер праблемы ў яго», – сказаў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль.

Прадстаўнік ЕЗ таксама нагадаў, што надалей у Беларусі працягваецца парушэнне правоў чалавека, рэпрэсіі супраць грамадзянаў.

Аб’ектыў
Захад будзе размаўляць з Лукашэнкам, як з тэрарыстам, які захапіў закладнікаў
2021.11.17 21:48

КІ belsat.eu

Стужка навінаў