У Варшаве пройдзе канферэнцыя «Аўтарытарызм пад пагрозай. Беларускі рэжым пасля выбараў 2020 года»


16 лістапада ў Варшаве адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Аўтарытарызм пад пагрозай. Беларускі рэжым пасля выбараў 2020 года: стан і перспектывы трансфармацыі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Мэта канферэнцыі – шматбаковая ацэнка стану беларускай палітычнай сістэмы пасля 2020 года і абмеркаванне імаверных сцэнароў далейшага развіцця сітуацыі ў Беларусі.

Канферэнцыя адбываецца ў рамках праекту «Аўтарытарызм у пад пагрозай. Беларуская палітычная сістэма пасля выбараў 2020 г. У параўнальнай перспектыве», які быў рэалізаваны ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук пры фінансавай падтрымцы Нацыянальнага цэнтру даследаванняў і развіцця (NCBiR) у рамках праграмы «Solidarni z naukowcami».

«20 ліпеня 2023 года пайшоў трыццаты год выканання прэзідэнцкай улады ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Такім чынам, гэта адзін з самых працяглых перыядаў кіравання дзяржавай, нават па мерках аўтарытарных рэжымаў, – зазначаюць арганізатары канферэнцыі. – Масавыя пратэсты 2020 года не прывялі да падзення рэжыму Лукашэнкі, але спарадзілі крызіс яго легітымнасці як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. Магчыма, гэта асноўная прычына, па якой цягам апошніх трох гадоў Лукашэнка спрабуе рэалізаваць зверху ўласны план палітычных пераўтварэнняў».

Двубой
Рука Масквы, КДБ і псеўдазамах. Як Лукашэнка зрабіўся прэзідэнтам
2023.06.21 17:20

Медыйны патранат канферэнцыі: TV Белсат

Калі: 16 лістапада 2023 года, пачатак – а 9-й гадзіне раніцы.

Дзе: Варшава, Інстытут філасофіі і сацыялогіі польскай акадэміі навук, Nowy Świat, 72, аўдыторыя 232.

Мовы канферэнцыі: польская, беларуская, расейская.

Аналітыка
«Трэба гуляць па правілах, і тады можна жыць». Як змянілася Беларусь за тры гады пасля пратэстаў?
2023.08.09 08:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў