Расейскае Мінабароны паведаміла пра атаку дронаў на ўзбярэжжа Краснадарскага края


Раніцай 14 верасня сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі два ўкраінскія беспілотнікі над Чорным морам каля ўзбярэжжа Краснадарскага края, паведамляе Мінабароны Расеі.

Выбух каля ўзбярэжжа Краснадарскага краю.
Фота: скрыншот з відэа

Пра дроны над Сочы паведамлялася ў мясцовым тэлеграм-канале: «У Сочы дроны. Раён Мацэста. Штук пяць-шэсць. Чутныя былі хлапкі каля Алімпійскага парку і нават у цэнтры. Прыкладна ў 6:55–7:10».

У іншых тэлеграм-каналах паведамлялася аб працы СПА над Адлерам: паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, прагучала каля 5–6 выбухаў, пасля чаго ў некаторых дамах у акрузе выключылася святло.

Як паведамляе агенцтва «РИА Новости» пацярпелых і разбурэнняў у Сочы з-за ўкраінскіх беспілотнікаў няма, усе сістэмы горада працуюць штатна.

З-за атакі беспілотнікаў у аэрапорце Сочы былі часова абмежаваныя палёты. На дадзены момант аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў