Жыхара Астраўца асудзілі на 3 гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы


Учора на закрытым судовым працэсе Артура Жвірыдоўскага судзілі паводле ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 370 («Знявага дзяржаўных сімвалаў») Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Вясна».

Абвінавачанне сцвярджала, што Жвірыдоўскі ўначы ў чэрвені гэтага года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школаў Астраўца, а таксама намаляваў на камяні тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме: не пусцілі нават маці Артура.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў