Палітвязень Васілевіч напісаў кнігу казак. Яе раздаюць для бясплатнага друку


Сузаснавальнік Kyky.org і беларускай рэдакцыі «The Village» за кратамі напісаў 9 казак для сваёй дачкі.

Вокладка кнігі «Папа и пингвин», якую напісаў палітвязень Аляксандр Васілевіч. Выява: Надзея Зелянкова / Сяргей Пасечнік / Сяргей Скібінскі / Адэля Васілевіч / Данііл Парнюк

На дзень народзінаў Аляксандра Васілевіча яго жонка Надзея Зелянкова выклала ў вольны доступ файлы для друку кнігі казак «Папа и пингвин» – гэтыя 9 казак Васілевіч пісаў для сваёй дачкі.

«Саша просіць прабачэння, што не пазітыўныя апошнія [казкі], – піша яго жонка. – Кажа, што адчувае недахоп зносінаў з людзьмі, у якіх справы добра».

Напісаць Васілевічу можна на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2. Аляксандру Анатольевічу Васілевічу.

Ілюстрацыі для кнігі зрабілі Сяргей Скібінскі і дачка зняволенага Адэля Васілевіч. Дызайн зрабіў Сяргей Пасечнік, фота – Данііл Парнюк.

Старонка кнігі «Папа и пингвин», якую напісаў палітвязень Аляксандр Васілевіч. Выявы з кнігі: Надзея Зелянкова / Сяргей Пасечнік / Сяргей Скібінскі / Адэля Васілевіч / Данііл Парнюк

Вядомага бізнесоўца Аляксандра Васілевіча затрымлівалі двойчы ў 2020 годзе. Першы раз – калі ён прыйшоў у КДБ падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыку. Гэты паход для Васілевіча скончыўся судом нібыта за ўдзел у мітынгу і 14 соднямі арышту).

Hавiны
«Крычаў свабоду Бабарыку!». Уладальніку рэкламнага агенцтва далі 14 содняў
2020.07.30 16:45

Другі раз – 28 жніўня, калі яго затрымалі прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. У кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, прайшлі ператрусы.

4 верасня Васілевічу выставілі абвінавачванне, але якое, дагэтуль невядома праз падпіску адваката аб невыдаванні матэрыялаў следства.

Пакуль Аляксандр знаходзіўся пад вартай, 2 снежня 2020 года ў яго нарадзілася другая дачка Уршуля.

Hавiны
Рэдакцыя KYKY, якая працуе ў выгнанні, прапануе крэатыўны мэрч і просіць аб падтрымцы
2021.03.17 18:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў