КДБ дадаў Паўла Белавуса ў «тэрарыстычны спіс»


Камітэт дзяржбяспекі РБ абнавіў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» і дадаў у яго 9 чалавек. Сярод іх – заснавальнік крамы symbal.by Павел Белавус, асуджаны ў траўні на 13 гадоў зняволення.

Павел Белавус.
Фота: Ірына Арахоўская / Белсат

Акрамя Паўла Белавуса, у «тэрарыстычны спіс» трапілі былы журналіст пулу Лукашэнкі Дзмітрый Семчанка, юрыстка Наталля Лашч, блогер Ян Рудзік, а таксама Раман Янкоўскі, Андрэй Сініцкі, Кірыл Мацюта, Вячаслаў Янюк, Міхаіл Мякека.

Агулам цяпер у спісе 1068 асобаў, з іх 317 – беларусы.

Аналітыка
КДБ пужае тэрарыстамі. Чаму беларусы не перайшлі ад мірнага пратэсту да гвалту і забойстваў?
2023.05.04 07:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў