Прэзідэнт ЗША яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць уладаў Беларусі


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў пастанову, якая падаўжае дзеянне амерыканскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года.
Фота: whitehouse.gov

Першапачаткова санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе праз дзеянні ўладаў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў, калі фіксавалі шматлікія парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі.

«Дзеянні і палітыка некаторых чальцоў ураду Беларусі і іншых асобаў, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць складаць незвычайную і выключную пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў паведамленні Белага дому.

Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў і ў сувязі са жнівеньскімі падзеямі 2020 года ў Беларусі санкцыі былі пашыраныя. Прэзідэнт ЗША лічыць, што ўлады Беларусі падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў нашай краіне.

У санкцыйным спісе ЗША для Беларусі цяпер 59 чалавек і 41 юрыдычная асоба.

Hавiны
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала ўзнагароду Orły Wprost
2022.06.13 23:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў