Старшыні «Саюзу палякаў Беларусі» працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 5 месяцаў


Палітзняволеная Анджэліка Борыс застанецца пад вартай бліжэйшыя 5 месяцаў. Такое рашэнне прыняла Генпракуратура, паведамляе партал znadniemna.pl са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Анджэліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў Горадні. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі і арыштавалі на 15 содняў. Затым выявілася, што яна сталася фігуранткаю крымінальнае справы за «распальванне варожасці». Генпракуратура пастанавіла працягнуць ёй тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 5 месяцаў.

Разам з кіраўніцай незарэгістраванай арганізацыі за кратамі знаходзяцца кіраўніца аддзялення ў Ваўкавыску Марыя Цішкоўская, кіраўніца аддзялення ў Лідзе Ірэна Бярнацкая, сябра галоўнай рады і журналіст Анджэй Пачобут і старшыня Форуму польскіх мясцовых ініцыятываў у Берасці Ганна Панішава.

Прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму», за што ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Артыкулы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў ліст да зняволеных у Беларусі палякаў
2021.05.03 16:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў