Расейскія вайскоўцы пачалі знішчаць сельскагаспадарчую тэхніку ва Украіне


Ва Украіне расейскія вайскоўцы пачалі прыцэльна атакаваць сельскагаспадарчую тэхніку.

Сістэматычныя выпадкі знішчэння сельскагаспадарчай тэхнікі зафіксаваныя ў Браварскім раёне (Кіеўская вобласць), Мелітопальскім раёне (Запарожская вобласць), Прылуцкім, Нежынскім, Ноўгарад-Северскім раёнах (Чарнігаўская вобласць), а таксама ў шэрагу раёнаў Херсонскай і Харкаўскай вобласцяў.

«Акупанты прыцэльна б’юць па сельскагаспадарчай тэхніцы і падрываюць харчовую бяспеку ва Украіне і свеце», – паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

Таксама паведамляецца, што сельскагаспадарчая тэхніка масава рэквізуецца расейскімі вайскоўцамі дзеля правядзення інжынерных працаў, пабудовы ўмацаванняў і выкарыстання ў якасці цягачоў для бронетэхнікі. Да гэтых работаў прымусова далучаюць мясцовае насельніцтва ў акупаваных населеных пунктах.

Уначы 13 сакавіка ў населеных пунктах Чупахоўка і Аленінскае Ахтырскага раёну (Сумская вобласць) нанесены прыцэльны авіяцыйна-бомбавы ўдар па месцах захоўвання сельгастэхнікі. У выніку ўдару больш за 30 адзінак было знішчана.

Інтэрв’ю
Помнікі ў час вайны. Як Львоў абараняе сваю культурную спадчыну
2022.03.14 15:41

АД belsat.eu

Стужка навінаў