Сілавікі затрымалі гендырэктара «Белшыны»


Падчас нарады Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміну стала вядома, што гендырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Бунакоў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Кіраўнік прадпрыемства прадаў расейскай кампаніі прадукцыю ніжэй за сабекошт, піша БелТА.

Андрэй Бунакоў. Гендырэктар ААТ «Белшына».
Фота: belshina.by

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі Савету Міністраў распавёў пра тое, што сілавікі затрымалі гендырэктара «Белшыны» Андрэя Бунакова. Цяпер былы дырэктар у следчым ізалятары. Затрымалі яго нібыта за тое, што ён заключыў кантракт з расейскай фірмай на продаж буйнагабарытных шын ніжэй за сабекошт. Пры гэтым адзначаецца, што з расейскага рынку сышлі замежныя кампаніі і кошты на прадукцыю выраслі.

Пакуль не агучваецца, якія абвінавачванні і паводле якога артыкулу выставілі Андрэю Бунакову.

Пры гэтым на сайце «Белшыны», генеральным дырэктарам прадпрыемства да гэтага часу ўказаны Андрэй Бунакоў.

Аналітыка
Дзяржава больш за 10 гадоў змагаецца з карупцыяй у медыцыне – і пакуль перамогі не відаць
2022.04.20 20:56

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў