Колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі перакрочыла 41 тысячу чалавек


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ахвярамі разбуральнага землятрусу сталі дзясяткі тысячаў чалавек. Стыхія забрала жыцці больш за 35 тысячаў грамадзянаў краіны, піша выданне Anadolu.

Ратавальнікі шукаюць людзей пасля мацнейшага землятрусу ў Кахраманмарасе, Турцыя. 14 лютага 2023 года.
Фота: Suhaib Salem / Reuters / Forum

У Турцыі да гэтага часу працягваюцца ратавальныя аперацыі. Колькасць ахвяраў падлічваецца, але ўжо перакрочыла 35 тысячаў чалавек.

«Я хацеў бы выказаць свае спачуванні кожнаму з маіх 35 тысячаў 418 грамадзянам, якія загінулі падчас землятрусу, а таксама іх сваякам і нашай нацыі. Я малюся Госпаду аб хутчэйшым выздараўленні нашых 105 505 параненых людзей, якія былі выратаваныя нашымі камандамі. 13 208 параненых усё яшчэ знаходзяцца на лячэнні ў нашых больніцах», – сказаў Рэджэп Таіп Эрдаган.

У суседняй Сірыі, якую таксама закрануў землятрус, паводле звестак ААН на 12 лютага, загінулі 5714 чалавек і 9949 атрымалі раненні.

Землятрус магнітудаю 7,8 здарыўся ўночы 6 лютага на мяжы Турцыі і Сірыі. За ім адбылося ўжо больш як 2100 афтэршокаў. Удары ад яго адчуваліся і ў суседніх краінах, у тым ліку ў Ліване і на Кіпры.

Агляд
Землятрус у Турцыі і Сірыі ўвайшоў у топ-5 самых смяротных у XXI стагоддзі
2023.02.13 17:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў