Літва збіраецца выдаваць беларусам дакументы замест страчаных ці пратэрмінаваных пашпартоў


Літва разглядае варыянты выдачы дакументаў беларускім уцекачам замест страчаных ці пратэрмінаваных пашпартоў. Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінету Валера Кавалеўскага з дырэктаркай дэпартаменту міграцыі МУС Літвы Эвелінай Гудзінскайтэ.

Валеры Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніцай дэпартаменту міграцыі МУС Літвы Эвелінай Гудзінскайтэ.
Фота: Тэлеграм-канал Абʼяднанага пераходнага кабінету/ Telegram / CabinetBelarus

Тэлеграм-канала Абʼяднанага пераходнага кабінету паведаміў 14 снежня, што прадстаўнік кабінету Валер Кавалеўскі і дырэктарка дэпартаменту міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт

«Падчас сустрэчы Валер Кавалеўскі і Эвеліна Гудзінскайтэ разам з іншымі прадстаўніцамі дэпартаменту абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па абʼектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі з-за сканчэння тэрміну дзеяння або страты. Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Абʼяднаны пераходны кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакументу», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕЗ і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.

Раней паведамлялася, што з студзеня беларусы, якія атрымалі часовы від на жыхарства з гуманітарных прычынаў у Польшчы, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка.

Hавiны
Беларусы з гуманітарным ВНЖ змогуць атрымаць польскі праязны дакумент замежніка для выезду за мяжу
2023.01.10 10:35

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў