У магілёўскіх журналістаў ідуць ператрусы


Сёння ранкам з ператрусам прыйшлі да журналіста Барыса Вырвіча, які жыве ў Бялынічах, паведамляе «Вясна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: BELAPAN / Reuters / Forum

Таксама сілавікі завіталі да фрылансера-відэааператара Яўгена Глушкова, у якога забралі ўсю тэхніку і не выдалі пратаколу, а затым адвезлі ў РАУС, дзе дапыталі ў крымінальнай справе паводле арт. 188 КК РБ («Паклёп»). Таксама мужчыну пагражалі арыштам, калі ён не выдасць паролю ад тэлефона.

Абодва журналісты – сведкі ў крымінальных справах.

Ператрус адбыўся таксама і ў рэдакцыі магілёўскага парталу 6TV, паведамляе «Mayday».

Туды без прысутнасці гаспадароў уварваліся сілавікі і ўчынілі ператрус, хоць улетку 2021 года яны ўжо яго праводзілі. На кадрах відаць, як разграмілі памяшканні.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў