Пуцін прызначыў Барыса Грызлова на пасаду амбасадара ў Беларусі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 14 студзеня падпісаў адпаведны загад, згодна з якім Барыс Грызлоў афіцыйна стаў паслом Расеі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ аб прызначэнні Барыса Грызлова паслом Расеі ў Беларусі. Крыніца: RIAKremlinpool / Telegram

Нагадаем, учора, 13 студзеня, беларускае Міністэрства замежных справаў узгадніла кандыдатуру Барыса Грызлова на пасаду пасла Расеі ў Беларусі.

Грызлоў – былы міністр унутраных спраў, старшыня савету і адзін з заснавальнікаў партыі «Единой России». Таксама ён паўнамоцны прадстаўнік Расеі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і старшыня савету дырэктараў АТ «Тактычнае ракетнае ўзбраенне».

Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў не прабыў на пасадзе і года: ён быў прызначаны толькі ў канцы сакавіка 2021 года.

Аналітыка
«Цяжкавік» пад інтэграцыю і рэферэндум. Што азначае прызначэнне новага амбасадара РФ у Беларусі?
2021.12.23 19:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў