Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох асобаў


Праваабаронцы Беларусі дадалі да спісу палітвязняў яшчэ чатырох асобаў.

Гэта Павел Крашакоў, Кірыл Рамашко, Данііл Басяк і Ігнат Ігнаценя.

Праваабаронцы паведамляюць, што прысуды палітвязням вынесены судом Салігорскага раёну Менскай вобласці па крымінальнай справе, звязанай з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый па палітычных матывах у супраціве з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363 КК.

Так, Павел Крашакоў, Кірыл Рамашко, Данііл Басяк, асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 2,5 года, а Ігнат Ігнаценя асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам на 3 гады.

Такім чынам ужо 984 чалавекі прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Артыкулы
«Свята адзначылі ў файнай кампаніі»: Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў
2022.01.14 21:21

АД, belsat.eu

Стужка навінаў