135-ы дзень пратэстаў: расейская вакцына, база ўдзельнікаў акцый і крымінальныя справы на членаў КС


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Генпракуратура завяла крымінальныя справы на чальцоў Каардынацыйнай рады па пагрозе захопу ўлады

Крымінальныя справы распачатыя па фактах стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Прэсавая канферэнцыя Каардынацыйнага савету. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / belsat.eu

Падчас расследавання Следчым камітэтам крымінальнай справы па артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады, было прынята рашэнне аб узбуджэнні справы ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім.

Пры гэтым у дачыненні да аднаго з заснавальнікаў фонду дапамогі для пацярпелых BY_help Аляксея Лявончыка распачата крымінальная справа ў сувязі з фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання па арт.361−2 Крымінальнага кодэксу.

«Завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу сябраў Каардынацыйнай Рады з’яўляецца палітычна матываваным. Нелегітымны рэжым працягвае рэпрэсаваць і душыць праявы любога іншадумства. Беларускае грамадства ўсведамляе ўсю абсурднасць падобных рашэнняў дыктатара, які ўзурпаваў уладу», – заявіў Павел Латушка.

Крымінальную справу распачала Генпракуратура ў дачыненні былога амбасадара РБ у Аргентыне Уладзіміра Астапенкі

Марш мудрасці прайшоў сёння каля Чырвонага касцёла і універмагу «Беларусь»

Менскія пенсіянеры сёння сабраліся ля ўнівермагу «Беларусь»: яны хадзілі вакол ялінкі і скандавалі: «Верым! Можам! Пераможам!» На плошчы Незалежнасці, дзе ў мінулыя тыдні людзі сталага веку збіраліся на панядзелкавы Марш мудрасці, было амаль пуста.

40 дзён пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Справы ў дачыненні вінаватых ў яго смерці няма

Але ёсць справы ў адносінах да тых, хто патрабаваў закону і гэту справу завесці. Па ўсёй краіне праходзяць акцыі памяці:

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Берасці. Фота: чытачы belsat.eu

 

Hавiны
Рост падаткаў, айчынная вакцына і 10 год Плошчы-2010. Галоўнае за мінулы тыдзень у малюнках
2020.12.21 20:14

МУС стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый

запрацавала адзіная інфармацыйная сістэма ўліку ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандр Купчэня заявіў, што пасля падзеяў 9 жніўня ў Міністэрстве ўнутраных спраў было прынята рашэнне аб стварэнні адзінай базы дадзеных па ўсёй рэспубліцы, якая б дазваляла ўлічваць інфармацыю аб асобах, якія былі затрыманыя альбо ідэнтыфікаваныя пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, і ў далейшым выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для працы.

Паводле Купчэні, раней МУС нібыта не мог вызначыць, ці ўдзельнічаў чалавек раней у такіх мерапрыемствах.

Расейскую вакцыну «Спутник V» зарэгістравалі ў Беларусі.

Першымі бясплатную вакцыну атрымаюць медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Сама вакцынацыя пачнецца ў студзені.

«Па дамоўленасцям двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны «Спутник V». Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур’ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было», – заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Гісторыі
«Я гатовая да гадоў»: 23-гадовая Соф’я чакае вяртання свайго хлопца-палітвязня
2020.12.21 08:11

Спікер дыпламатыі Еўразвязу пра санкцыі супраць Лукашэнкі

У кантактах з расейскімі партнёрамі мы падкрэсліваем, што рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненні беларускага народу абсалютна непрымальныя, як непрымальнае і любое ўмяшанне звонку, заявіў Пэтэр Стана, прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дачыненняў. Чыноўнік дадаў, што афіцыйны Брусель лічыць беларусаў часткаю еўрапейскай супольнасці.

Hавiны
Спікер дыпламатыі Еўразвязу пра санкцыі супраць Лукашэнкі: Важная не колькасць, а якасць
2020.12.21 18:11

Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на $ 1 млрд.

Урад Расейскай Федэрацыі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў 2020-2021 гадах. Прадстаўлены праект пагаднення быў ухвалены і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам паміж урадамі Расеі і Беларусі. Праект выдзеліць ураду Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт на $ 1 млрд, які будзе прадастаўлены некалькімі часткамі.

Размова
Палітолаг Юрый Царык: Вызваленне Бабарыкі стане канцом Лукашэнкі
2020.12.21 21:20

АД / belsat.eu

Стужка навінаў