Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.
Крымінальныя справы распачатыя па фактах стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Падчас расследавання Следчым камітэтам крымінальнай справы па артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады, было прынята рашэнне аб узбуджэнні справы ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім.
Пры гэтым у дачыненні да аднаго з заснавальнікаў фонду дапамогі для пацярпелых BY_help Аляксея Лявончыка распачата крымінальная справа ў сувязі з фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання па арт.361−2 Крымінальнага кодэксу.
«Завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу сябраў Каардынацыйнай Рады з’яўляецца палітычна матываваным. Нелегітымны рэжым працягвае рэпрэсаваць і душыць праявы любога іншадумства. Беларускае грамадства ўсведамляе ўсю абсурднасць падобных рашэнняў дыктатара, які ўзурпаваў уладу», – заявіў Павел Латушка.
Менскія пенсіянеры сёння сабраліся ля ўнівермагу «Беларусь»: яны хадзілі вакол ялінкі і скандавалі: «Верым! Можам! Пераможам!» На плошчы Незалежнасці, дзе ў мінулыя тыдні людзі сталага веку збіраліся на панядзелкавы Марш мудрасці, было амаль пуста.
Але ёсць справы ў адносінах да тых, хто патрабаваў закону і гэту справу завесці. Па ўсёй краіне праходзяць акцыі памяці:
запрацавала адзіная інфармацыйная сістэма ўліку ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.
Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандр Купчэня заявіў, што пасля падзеяў 9 жніўня ў Міністэрстве ўнутраных спраў было прынята рашэнне аб стварэнні адзінай базы дадзеных па ўсёй рэспубліцы, якая б дазваляла ўлічваць інфармацыю аб асобах, якія былі затрыманыя альбо ідэнтыфікаваныя пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, і ў далейшым выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для працы.
Паводле Купчэні, раней МУС нібыта не мог вызначыць, ці ўдзельнічаў чалавек раней у такіх мерапрыемствах.
Першымі бясплатную вакцыну атрымаюць медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Сама вакцынацыя пачнецца ў студзені.
«Па дамоўленасцям двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны «Спутник V». Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур’ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было», – заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
У кантактах з расейскімі партнёрамі мы падкрэсліваем, што рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненні беларускага народу абсалютна непрымальныя, як непрымальнае і любое ўмяшанне звонку, заявіў Пэтэр Стана, прэс-сакратар Еўрапейскай службы вонкавых дачыненняў. Чыноўнік дадаў, што афіцыйны Брусель лічыць беларусаў часткаю еўрапейскай супольнасці.
Урад Расейскай Федэрацыі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў 2020-2021 гадах. Прадстаўлены праект пагаднення быў ухвалены і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам паміж урадамі Расеі і Беларусі. Праект выдзеліць ураду Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт на $ 1 млрд, які будзе прадастаўлены некалькімі часткамі.
АД / belsat.eu