Першы завочны суд у дачыненні да каманды «Чорнай кнігі Беларусі» зрабілі закрытым


Менскі гарадскі суд 12 снежня пачаў разгяд крымінальнай справы, заведзенай супраць адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі» (ЧКБ). Праз два дні, з 14 снежня, суд зрабілі закрытым. Цяпер у залі могуць знаходзіцца толькі ўдзельнікі працэсу. Назіральнікам, праваабаронцам і іншым асобам закрылі доступ.

Адная з фігурантак справы Вольга Высоцкая спрабавала скантактавацца з прызначаным дзяржавай адвакатам, але ён заблакаваў сваю падабаронную ва ўсіх мэсэнджарах і ў тэлефоне. Дарэчы, адвакат быў прызначаны на гэтую справу пастановай следчага, што парушае заканадаўства.

«Нам не толькі не давялі пра абаронцаў у працэсе, але яшчэ і не далі нам самім абіраць (гэта адзін са складнікаў права на абарону ў праве на справядлівае судовае разбіральніцтва, плюс ніяк не паведамілі пра прызначэнне адваката», – кажа Вольга Высоцкая.

Справу разглядае суддзя Наталля Бугук. Фігуранты справы – Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая – знаходзяцца за межамі краіны. Іх падазраюць у адміністраванні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі» і вінавацяць у незаконных дзеяннях у дачыненні персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК) і ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130). КДБ унёс фігурантаў справы ў «тэрарыстычны спіс».

Чытайце па тэме:

«Трэба рыхтаваць закон аб люстрацыі». Што думаюць пра завочныя суды фігуранты справы «Чорнай кнігі Беларусі»

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў