12 артыкулаў для «BYPOL» і прысуд для маці дваіх дзяцей у Гомлі. Рэпрэсіі 13 лістапада


Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да дзейных і колішніх удзельнікаў арганізацыі «BYPOL». Іх абвінавачваюць паводле 12 крымінальных артыкулаў. Пра гэта – у чарговым аглядзе рэпрэсіяў у Беларусі.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Ліпень 2022 года.
Фота: Акім Крумкач / Белсат

Галоўнае следчае ўпраўленне СК скончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні арганізацыі «BYPOL», якое вялося ў парадку спецыяльнага вядзення. Крымінальная справа перададзеная генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Паводле Следчага камітэту, які называе «BYPOL» «тэрарыстычнай арганізацыяй», ёй, а таксама падраздзяленням «Сiтуацыйна-аналiтычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план «Перамога», інкрымінуюць 12 злачынных дзеянняў.

У спісе абвінавачванняў, у прыватнасці, – здрада дзяржаве, арганізацыя акту тэрарызму, стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, арганізацыя наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць шляхоў зносінаў, незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак.

Hавiны
«Арганізацыя акту тэрарызму» ды іншае. Следчы камітэт скончыў расследаваць справу ў дачыненні «BYPOL»
2023.11.13 13:37

У Гомлі вынеслі прысуд маці дваіх дзяцей Жанне Волкавай. Ёй прызначылі 3 гады калоніі паводле абвінавачвання ў паклёпе на Лукашэнку і яго абразе, у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, распальванні варожасці і ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Жанчыну затрымалі ў школе, куды яна прыйшла на сустрэчу з настаўніцаю свайго дзіцяці.

Hавiны
Гамяльчанку, якую затрымалі падчас размовы з настаўніцай у школе, асудзілі на 3 гады калоніі
2023.11.13 11:24

У Баранавічах суддзя Ірына Паўлоўская прызначыла 15 содняў арышту праваабаронцы Аляксандру Вайцешыку. Яго з гвалтам затрымалі каля пад’езда дому. Падчас вобшуку вынялі ноўтбук і тэлефон, якія былі сканфіскаваныя на рашэнне суддзі. У якім «злачынстве» абвінавацілі праваабаронцу, невядома.

Аляксандр Вайцешык
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык.
Фота: «Вясна» / Telegram

ГУБАЗіК затрымаў студэнта гістарычнага факультэту БДУ Мікіту Сіўкова і ягоную сяброўку Марыну Васілёнак. Яны, паводле версіі сілавікоў, дасылалі адно аднаму навіны «экстрэмісцкіх» выданняў. Маладзёнаў прымусілі запісаць «пакаяннае відэа».

Таксама быў затрыманы мужчына, які нібыта перадаваў інфармацыю ў ЧКБ. Ён працаваў у агенцтве нерухомасці, меў доступ да персанальных звестак і нібыта дапамагаў шукаць жыхароў паводле дасланых адрасоў.

Дзмітрый Семчанка.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітвязень Дзмітрый Семчанка ў калоніі вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкаю на крыніцы. «Трымаецца нармальна, мае роўныя адносіны з іншымі вязнямі. Да яго даходзяць лісты ад сваякоў, маюцца і тэлефонныя званкі. На волю яму выходзіць у сярэдзіне 2025 года», – распавяла крыніца.

Суддзя Яўген Пісарэвіч прызначыў колішняму супрацоўніку тэлеканалу АНТ 3 гады калоніі паводле абвінавачвання ў распальванні варожасці. Семчанка знаходзіцца ў івацэвіцкай калоніі.

Фота
Як беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі – за мяжой і ў Беларусі
2023.11.12 21:16

Былога палітвязня з Беларусі Кірыла Кятурку знайшлі павешаным у следчым ізалятары Варшавы. Хлопцу было 19 гадоў. Асноўная версія здарэння – суіцыд.

У 2022 годзе юнаку прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі». Пазней яму хацелі змяніць рэжым утрымання і перавесці ў калонію, але хлопец паспеў з’ехаць з Беларусі. З таго часу палітвязень жыў у Варшаве.

Hавiны
Былога палітвязня знайшлі мёртвым у следчым ізалятары Варшавы
2023.11.13 14:38

«Прававая ініцыятыва» выпусціла інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму». Праваабаронцы прааналізавалі 16 выпадкаў смерці пасля пратэстаў 2020 года – у кожным выпадку яны разглядзелі абставіны і магчымыя прычыны, а таксама, калі гэта магчыма, назвалі меркаваных вінаватых.

Агляд
16 ахвяраў рэжыму Лукашэнкі са жніўня-2020: «Прававая ініцыятыва» сабрала, што пра іх вядома
2023.11.12 17:19

Беларускія эксперты папрасілі былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне. Гэта неабходна для даследавання: юрысты, медыкі і псіхолагі абʼядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб не парушаліся правы зняволеных. Анкета для былых зняволеных тут, а для сваякоў асуджаных – тут.

Агляд
Хапун у Лідзе, арышт баранавіцкага праваабаронцы. Рэпрэсіі ў Дзень салідарнасці з Беларуссю
2023.11.12 22:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў