Нападнік з крыкамі «Алах акбар!» зарэзаў настаўніка ў французскай школе


Раніцай 13 кастрычніка ў сярэдняй школы ў Арасе на поўначы Францыі ўзброены нажом мужчына напаў на прысутных там вучняў і настаўнікаў. Як паведамляюць СМІ, нападнік крычаў: «Алах акбар!» Адзін з настаўнікаў атрымаў смяротнае раненне, два чалавекі былі цяжка параненыя, перадае fr.euronews.

Французская паліцыя і ратавальнікі працуюць на месцы нападу на школу ў Арасе, у выніку якога быў забіты настаўнік і некалькі чалавек атрымалі раненні : PASCAL ROSSIGNOL / Reuters / Forum

Злачынца быў затрыманы паліцыяй адразу пасля нападу. У Міністэрстве ўнутраных справаў паведамілі, што зараз яго дапытваюць. Французскія СМІ пішуць пра тое, што нападнікам быў «20-гадовы чалавек чачэнскага паходжання», які раней вучыўся ў той самай школе.

Адзін з настаўнікаў школы ад нанесеных нажавых раненняў сканаў (паводле сведкаў, ахвярай стала выкладчыца французскай мовы). Параненыя супрацоўнік школы і яшчэ адзін настаўнік. Ніхто з вучняў не пацярпеў, хоць усё адбывалася на іх вачах.

СМІ паведамляюць таксама, што каля іншай школы ў Арасе быў затрыманы брат нападніка. У сувязі з трагічным інцыдэнтам усе школы ў горадзе былі закрытыя. Паведамляецца, што на месца здарэння выехаў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Белсат» паведамляў 13 кастрычніка, што літоўскія школы і садкі атрымалі ў гэты дзень больш за 300 лістоў з пагрозамі выбухаў. Лісты былі напісаныя на расейскай мове.

Hавiны
Літоўскія школы і садкі атрымалі больш за 300 лістоў з пагрозамі выбухаў
2023.10.13 12:11

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў