«Хамас» заявіў, што падчас ізраільскіх удараў па Газе загінулі 13 закладнікаў


Трынаццаць закладнікаў, захопленых баевікамі «Хамасу» 7 кастрычніка, загінулі падчас удараў ізраільскай арміі па сектару Газа, сцвярджаецца ў паведамленні збройнага крыла групоўкі, піша Бі-Бі-Сі.

Разбураныя будынкі ў сектары Газа пасля ізраільскіх удараў.
Фота: SALEH SALEM / Reuters / Forum

«Хамас» сцвярджае, што сярод загінулых ёсць грамадзяне замежных дзяржаваў.

Дакладная колькасць захопленых тэрарыстамі закладнікаў невядомая. У руках «Хамасу» могуць быць больш за 150 ізраільскіх закладнікаў, якіх яны ўтрымліваюць у розных месцах Газы. Сярод іх – жанчыны, дзеці і людзі сталага веку. Ізраільскія ўлады здолелі ідэнтыфікаваць 97 грамадзянаў, выкрадзеных «Хамасам» падчас атакі на Ізраіль 7 кастрычніка.

9 кастрычніка «Хамас» заяўляў, што будзе караць смерцю па адным закладніку ў жывым эфіры за кожны «ўдар без папярэджання» з боку Ізраілю. Ад перамоваў наконт вызвалення закладнікаў баевікі адмовіліся.

Армія абароны Ізраілю 13 кастрычніка заклікала ўсіх жыхароў гораду Газа цягам 24 гадзінаў пакінуць свае дамы і перамясціцца на поўдзень анклаву «для захавання сваёй бяспекі». Пазней кіраўніцтва Цагалю прызнала, што на эвакуацыю 1,1 мільёна жыхароў спатрэбіцца больш часу. «Хамас» у сваю чаргу заклікае ігнараваць загады ізраільскага войска. Раней групоўку «Хамас» не раз абвінавачвалі ў тым, што тая карыстаецца мірнымі жыхарамі ў якасці жывога шчыта.

Паводле афіцыйнай інфармацыі арміі Ізраілю, уначы 13 кастрычніка яна атакавала 750 аб’ектаў у сектары Газа. У выніку абстрэлаў у сектары загінулі ўжо больш за 1500 чалавек, больш за 6 тысячаў былі параненыя. Ад рук тэрарыстаў «Хамасу» загінулі больш за 1300 ізраільцянаў, каля 3000 былі параненыя. Ваенная аперацыя ў сектары Газа – адказ Ізраілю на тэрарыстычную атаку групоўкі «Хамас» 7 кастрычніка.

Hавiны
«Кожны чалец «Хамасу» – мярцвяк». Прэм’ер Ізраілю паабяцаў знішчыць групоўку
2023.10.12 09:15

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў