Яшчэ аднаго адваката ў палітычных справах адхілілі ад працы


Міністэрства юстыцыі Беларусі распачало дысцыплінарнае расследаванне супраць адвакаткі Наталлі Мацкевіч. Яе адхілілі ад працы.

Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка, якога абараняла Мацкевіч.

Наталля Мацкевіч.
Фота: humanrightshouse.org

Апошнім часам Мацкевіч займалася палітычнымі працэсамі, яна абараняла Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага. Працуе ў Менскай гарадской калегіі адвакатаў.

Аляксандр Дзядок лічыць, што гэта мэтанакіраванае пазбаўленне людзей права на абарону:

«Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа – ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны. Спачатку пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Маслава, цяпер пад такой жа пагрозай Наталля Мацкевіч. Тыдзень таму яна яшчэ змагла наведаць сына ў СІЗА на Валадарскага; планавалі, што наведае ўчора, а тут такая праблема».

Наталля Мацкевіч ад каментароў пакуль што адмаўляецца.

Артыкулы
«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка
2021.07.15 17:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў