«Нікога не саромецца» – Кібер-партызаны злілі размовы міліцыянтаў пра неабходнасць «усіх п**дзіць»


Беларускія кібер-партызаны сцвярджаюць, што ўзламалі засакрэчаныя серверы МУС, дзе захоўваюцца запісы гутарак па ўнутранай сувязі ведамства.

У якасці доказу яны прадставілі аўдыёзапіс размовы 11 жніўня 2020 года Мікалая Максімовіча, намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менаблвыканкаму, і начальніка АУС Салігорску Аляксандра Шараварава.

«Затрыманні – адразу кажу, гэта мой загад, – павінны быць, бл***ь, жорсткімі. Няправільна паглядзеў, з тэлефонам, бл***ь, – усіх п***зіць, бл***ь. Гэта ў горадзе, бл***ь. Нікога не саромецца», – кажа голас, абазначаны як Максімовіч.

Кібер-партызаны адзначаюць, што званок быў зроблены па ўнутранай лініі МУС, якая стаяла на праслухоўванні. Паводле ўзломшчыкаў, «запіс дае поўнае разуменне, якія ўстаноўкі спускала кіраўніцтва МУС зверху ўніз: калечыць і забіваць уласны народ».

Артыкулы
«Кіберпартызаны» ўзламалі базы ДАІ і сістэмы «Пашпарт». Што яны даведаліся?
2021.07.29 17:25

У межах аперацыі «Спёка» хакеры спачатку ўзламалі сістэму «Пашпарт» і базу ДАІ – і даказалі журналістам сапраўднасць і актуальнасць атрыманых базаў.

Затым хакеры паведамілі аб узломах базы тэлефанаванняў у «102», базы звестак аб парушэннях Упраўлення ўласнай бяспекі МУС, базы відэа дронаў МУС, сістэме відэаназірання ізалятара на Акрэсціна, сістэмы камераў фіксацыі хуткасці і базы звестак галоўнага ўпраўлення кадраў МУС.

Простага пацверджання таго, што і гэтыя ўзломы сапраўдныя, няма. Аднак кіраўнік КДБ прызнаў 30 ліпеня нейкія хакерскія атакі на асабістыя звесткі чыноўнікаў – на той момант хакеры паведамілі пра шэсць узломаў.

Hавiны
Кіраўнік КДБ прызнаў хакерскія атакі на асабістыя звесткі чыноўнікаў
2021.07.31 09:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў