Пасля мяцяжу Прыгожына былі затрыманыя 13 высокапастаўленых расейскіх вайскоўцаў


Пасля мяцяжу і намеру дайсці да Масквы ПВК Вагнэра пад кіраўніцтвам Яўгена Прыгожына як мінімум 13 высокапастаўленых расейскіх афіцэраў былі затрыманыя, а некаторых з іх пасля допытаў звольнілі, піша The Wall Street Journal.

Яўген Прыгожын заявіў, што ПВК Вагнэра сыходзіць з Бахмута. Скрыншот з відэа: concordgroup_official / Telegram

ФСБ Расеі распачала затрыманні і чысткі праз некалькі гадзін пасля таго, як Прыгожын абвесціў мяцеж.

У прыватнасці, сярод затрыманых апынуўся намеснік камандзіра расейскімі войскамі ва Украіне генерал арміі Сяргей Суравікін. Па інфармацыі крыніцаў WSJ, ён цяпер знаходзіцца пад вартай у Маскве, не ў СІЗА, але дзе менавіта – невядома.

Hавiны
Знік генерал Сяргей Суравікін – намеснік камандзіра групоўкі расейскіх войскаў ва Украіне
2023.06.29 15:57

Акрамя таго, былі адхіленыя ад выканання абавязкаў альбо звольненыя каля 15 расейскіх афіцэраў.

Кіраўнік ПВК Вагнэра Яўген Прыгожын 23 чэрвеня абвесціў аб пачатку «маршу справядлівасці», які пойдзе на Маскву. Мяцеж завяршыўся ўвечары 24 чэрвеня, калі Прыгожын заявіў, што не пойдзе далей, каб не пралілася кроў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у той жа вечар абвесціў, што Прыгожын пойдзе ў Беларусь. 27 чэрвеня была спыненая крымінальная справа супраць Прыгожына. У Беларусі пад Асіповічамі пабудавалі лагер для вагнэраўцаў. 11 ліпеня Міністэрства абароны пацвердзіла, што вагнэраўцы неўзабаве прыедуць у Беларусь.

Hавiны
Вагнэраўцы пакінулі свае палявыя лагеры. Яны едуць у Беларусь?
2023.07.13 18:04

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў