Выставілі абвінавачанне затрыманым падчас «зачысткі» менскім валанцёрам «Страны для жизни»


Чацвёра затрыманых цяпер у СІЗА № 1 на Валадарскага, яны ўзятыя пад варту на два месяцы.

Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых – затрыманыя цягам нядаўняй «зачысткі» валанцёры фонду «Страна для жизни».
Фота: «Вясна»

Фонд «Страна для жизни» даведаўся пра абвінавачанне, якое выставілі чацвярым затрыманым 9 ліпеня ў Менску валанцёрам: ім закідаюць «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК РБ). Абвінавачаныя:

  • 37-гадовая Марына Дуброўская;
  • 41-гадовы Антон Сташэўскі;
  • 46-гадовая Юлія Сырых;
  • 44-гадовая Таццяна Астроўская.

Усе яны займаліся зборам перадачаў для затрыманых. Паводле артыкулу, які ім закідаюць, ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Абноўлена
«Зачыстка» працягваецца: ператрусы прайшлі ў Берасці, Віцебску, Гомлі і Магілёве
2021.07.13 11:02

АА belsat.eu

Стужка навінаў