Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 7 чалавек. Цяпер іх агульная колькасць – 555


Спіс палітвязняў у Беларусі павялічваецца з дня ў дзень. Так, 13 ліпеня, праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек.

Сярод іх асуджаныя па крымінальных справах за паклёп і абразу, а таксама за знявагу да дзяржаўных сімвалаў:

  • Вячаслаў Караткевіч – асуджаны па арт. 367 КК за паклёп у дачыненні прэзідэнта на паўтары гады пазбаўлення волі;
  • Аляксандр Бычкоўскі – асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Павел Семаковіч – асуджаны па ч.1 арт. 339 КК за спаленне дзяржаўнага сцягу на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Яўген Каральчук – асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў на год пазбаўлення волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Яўген Пашалюк – асуджаны па арт. 391 КК за абразу суддзі на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Ігар Фалецкі – асуджаны па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго году калоніі;
  • Міхаіл Гулідаў – асуджаны па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта, па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, а таксама па арт. 409 КК за незаконным дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу ці арышту. Прысуджаны адзін год пазбаўлення волі.

Такім чынам цяпер у Беларусі 555 палітычных зняволеных.

Артыкулы
Затрыманых у справе «Нашай Нівы» прызналі палітвязнямі
2021.07.12 18:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў