Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра захаванне цаны на газ для Беларусі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас незапланаванай сустрэчы 13 ліпеня дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі і дамовіліся аб цане на газ. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы 13 ліпеня 2021 года.
Фота: kremlin.ru

Па выніках перамоваў, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра захаванне цэны на расейскі газ у 2022 годзе на ўзроўні бягучага году.

Таксама яны дамовіліся аб аб’ёмах крэдытнай падтрымкі ў сувязі з падатковым манеўрам у Расеі. Лукашэнка паабяцаў выконваць усе абавязкі па крэдытах, «чаго б гэта яму ні каштавала».

Уся сустрэча працягвалася больш за пяць гадзін.

Hавiны
Лукашэнка раптоўна паляцеў да Пуціна ў Санкт-Пецярбург. Той чакаў яго ў Крыме
2021.07.13 10:39

У мінулы раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся ў канцы траўня ў Сочы. Тады абмяркоўваўся другі трансфер на $ 500 млн у рамках расейскага крэдыту Беларусі, а таксама лёс затрыманай у Менску Софʼі Сапегі.

Hавiны
Лукашэнка абвінаваціў СМІ і няўрадавыя арганізацыі ва «ўкараненні тэрарызму». Што яшчэ ён казаў Пуціну
2021.07.13 15:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў