Амерыканскі ISW паведаміў пра поспехі ўкраінскай арміі ля Бахмуту


Інстытут вывучэння вайны ў чарговай справаздачы піша пра падзеі вакол Бахмуту. «Украінскія сілы дасягнулі поспехаў у лакальных контратаках», – паведамляюць аналітыкі і адзначаюць, што гэта яшчэ не запланаваны контрнаступ.

Украінскія артылерысты страляюць з 130-мм гарматы М-46 недалёка ад Бахмуту. Данецкая вобласць, Украіна. 15 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Украінскія вайскоўцы здолелі зладзіць паспяховыя аперацыі на паўночным захадзе ад Бахмуту. ISW звяртае ўвагу на відэазапісы, што сведчаць пра ўцёкі расейцаў ад артылерыйскага агню на паўднёвым беразе Берхаўскага вадасховішча. Паводле расейскіх «ваенкораў», ЗСУ вызвалілі раён блізу Грыгораўкі і Багданаўкі. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінская армія паспрабуе акружыць наймітаў Вагнэра ў Бахмуце.

Пры гэтым, як адзначаецца ў справаздачы Інстытуту вывучэння вайны, гэта яшчэ не запланаваны контрнаступ. У Мінабароны Украіны кажуць, што ЗСУ стала вядзе абарончыя баявыя дзеянні, якія часам уключаюць контратакі. Гэта супярэчыць расейскім крыніцам, якія паведамляюць пра контрнаступ, што працягваецца.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 12 траўня
2023.05.12 19:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў