Заробкі выраслі на 3 %. З’явіўся запіс, як артысты Вялікага тэатру высмеялі міністра Маркевіча


Анатоль Маркевіч.
Фота: «Новае жыццё»

На YouTube-канале «Ник и Майк» апублікавалі аўдыязапіс прамовы новага міністра культуры Анатоля Маркевіча перад работнікамі Вялікага тэатру.

Рэпрэзентуючы новага дырэктара Вячаслава Гарбузава, міністр заявіў, што новыя выклікі патрабуюць новых рашэнняў. Гэтак, у Берасцейскім тэатры новы дырэктар дамогся павелічэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці, і такі ж падыход, на ягоную думку, трэба ўкараніць на новым месцы.

Hавiны
Заляцаўся да акторак, падчас спектакляў бавіўся ў тэлефоне. Дырэктар Опернага тэатру – выхадзец з БРСМ Вячаслаў Гарбузаў
2021.05.12 13:36

Чыноўнікі распавялі, што маральнае аблічча калектыву тэатру трэба абнавіць, каб будаваць моцную і квітучую Беларусь.

«Аналіз сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў тэатру за студзень – сакавік паказаў, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак павялічыўся ў сярэднім на 3 %», – заявіў міністр.

Пасля гэтых адсоткаў прысутныя ў зале сталі гучна смяяцца.

«Я тут не пачынаю хваліцца і не прыпісваю вялікія дасягненні, але гэтае пытанне вельмі сур’ёзнае, і паверце, што на яго не проста будзем звяртаць увагу, а падымаць на іншы ўзровень», – сказаў Маркевіч, калі смех трохі сціх.

Запіс выступу цягнецца 26 хвілінаў.

Hавiны
Звольнілі міністра культуры, які разагнаў Купалаўскі тэатр. Новы міністр у культуры не працаваў
2020.11.19 12:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў