З’явілася мапа дарожных камераў у Менску, якія могуць фіксаваць аўты без тэхагляду


На сайце «Бяспечныя дарогі Беларусі» з’явілася мапа размяшчэння камераў назірання за транспартам у Менску. У апісанні да іх ёсць пазнака, што гэтыя камеры могуць выкарыстоўвацца для кантролю праходжання тэхагляду аўтамабіля, прыкмеціў партал Av.by.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Onliner.by

Усяго на карце сталіцы пазначана шэсць камераў тыпу «RoadEye S01». Адзначаецца, што менавіта яны могуць аўтаматычна фіксаваць адсутнасць тэхагляду.

Вядома, што «лісты шчасця» са штрафамі за няпройдзены тэхагляд маглі прыходзіць і з іншых камераў, але гэта адбывалася толькі пасля таго, калі кіроўца трапіўся на перавышэнні хуткасці. Пасля гэтага супрацоўнік ДАІ ў ручным рэжыме правяраў факт праходжання тэхагляду і, калі яго не было, выпісваў дадатковы штраф.

У якіх месцах Менску камеры фіксуюць аўты без тэхагляду.
Інфаграфіка: Белсат

На сёння штраф за няпройдзены тэхагляд для фізічных асобаў роўны 0,5 базавай велічыні (20 рублёў). За гэтае парушэнне, здзейсненае паўторна цягам года, трэба будзе заплаціць 2 базавыя. Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў штраф роўны 5 базавым велічыням.

Hавiны
Беларусы змогуць атрымаць «электронны» тэхагляд. Калі?
2024.01.03 20:57

Раман Шавель belsat.by

Стужка навінаў