Што вядома пра губазікаўца Івана Васілевіча, які збіваў палітзняволеную Кацярыну Новікаву


Губазікавец Іван Васілевіч, які збіваў палітзняволеную Кацярыну Новікаву, працуе падначаленым Артура Гайко, піша выданне «Наша Ніва».

Іван Васілевіч. Здымак з базы кіберпартызанаў.
Крыніца: Наша Ніва

Агулам пра гэтага чалавека звестак не вельмі шмат. Вядома, што яму 32 гады, ён быў аператыўнікам у Менскім аддзеле ўнутраных справаў на транспарце, якое падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму.

Пасля гэтага ён прыйшоў працаваць у 3-е ўпраўленне ГУБАЗіКу, якім кіруе Міхаіл Бедункевіч.

Згодна са звесткамі кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава, станам на 2021 год Васілевіч ужо меў званне маёра міліцыі і працаваў старшым операм у наваствораным 5-м (тылавым) аддзеле.

Аднак у запісах па кантактных кнігах у іншых людзей пасля 2021-га мужчына падпісаны як «Іван намеснік Гайко» і «Васілевіч Іван 6-ы аддзел 3-га ўпраўлення». Журналісты выдання дапускаюць, што 6-ы аддзел якраз узначальвае Артур Гайко, а Іван Васілевіч з’яўляецца ягоным намеснікам. Бо, паводле Азарава, гэты аддзел мог быць створаны пасля 2021 года. На карысць гэтай версіі кажа тое, што Артур Гайко прэзентаваўся як кіраўнік нейкага аддзела ГУБАЗіКа менавіта ў 2022 годзе.

Сярод мэтаў гэтага аддзела, мяруюць журналісты выдання, можа быць сачэнне за актыўнасцю беларусаў у сацсетках, у тым ліку ў замежжы. Гэта вынікае з таго, што Гайко акурат сачыў за публікацыямі пра Дзень Волі за мяжой, а палітзняволеную Новікаву затрымалі за інтэрнэт-актыўнасць. Ускосна гэта пацвярджае і тое, што ў «Telegram» Васілевіч падпісаны на некаторыя пратэсныя групы: суполкі беларускіх анархістаў і беларусаў замежжа і інш.

Суполкі, у якіх быў заўважаны Васілевіч

Нагадаем, што палітзняволенай Кацярыне Новікавай удалося перадаць з-за кратаў ліст, напісаны на кавалку туалетнай паперы, у якім яна апісала сваё затрыманне і далейшае зняволенне, а сярод іншага расказала, што пры затрыманні яе збіваў супрацоўнік ГУБАЗіКа Іван Васілевіч. Таксама Кацярына адзначала, што ў будынку ГУБАЗіКа яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам».

Hавiны
«Білі ўсім кабінетам». Палітзняволеная перадала ліст пра катаванні на кавалку туалетнай паперы
2024.04.12 12:08

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў