Павадка ў Арэнбургу і адключэнні святла ў Харкаве. Фатаграфіі тыдня


Сонечнае зацьменне ў ЗША, адключэнні электраэнергіі ва Украіне, заканчэння месяца посту Рамадан у Егіпце – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Пастаянныя расейскія абстрэлы энергетычнай інфраструктуры Харкаву прывялі да увядзення пагадзінных адключэнняў святла. Харкаў, Украіна. 8 красавіка 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Мясцовы жыхар Аляксандр Цімафеевіч (справа) плыве з суседам на надзіманай лодцы праз затоплены двор свайго дому пасля кармлення сабак. У Арэнбургскай вобласці працягваецца паводка, выкліканае павышэннем вады ў рацэ Урал. Улады 12 красавіка аб’явілі аб пачатку масавай эвакуацыі ў некаторых раёнах Арэнбургу, Расея. 12 красавіка 2024 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum
Удзельнікі трэнавання ў рамках падрыхтоўкі да гольф-турніру «Мастэрз» у нацыянальным гольф-клубе глядзяць на сонечнае зацьменне. Аўгуста, ЗША. 8 красавіка 2024 года.
Фота: George Walker IV / AP Photo / East News
Наведвальнікі любуюцца квітнеючымі азаліямі ў лесапарку ў Біцзе (Bijie) ў правінцыі Гуйчжоў (Guizhou) на паўднёвым захадзе Кітая. 11 красавіка 2024 года.
Фота: AFP / East News
Трэніроўка навабранцаў 3-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Кіеўскай вобласці, Украіна. 9 красавіка 2024 года.
Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News
Супрацоўнікі службы бяспекі выкарыстоўваюць вадамёты ў бок дэманстрантаў падчас акцыі пратэсту, арганізаванай Нацыянал-дэмакратычнай партыяй з патрабаваннем аднаўлення манархіі і статусу індуісцкай дзяржавы. Катманду, Непал. 9 красавіка 2024 года.
Фота: Prakash Mathema / AFP / East News
Жанчына на лодцы глядзіць на пашкоджаныя дамы на беразе ракі Каў (Cầu) у правінцыі Бак-Нінь (Bac Ninh), В’етнам. 8 красавіка 2024 года.
Фота: Nhac Nguyen / AFP / East News
Мусульмане святкуюць Ід уль-Фітр (Eid al-Fitr), які адзначае заканчэнне святога мусульманскага месяца посту Рамадан каля мячэці ас-Сэдык (al-Seddik) у Каіры, Егіпет. 10 красавіка 2024 года.
Фота: Amr Nabil / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў