Намесніцы дырэктара менскай гімназіі ды ейнай дачцэ прысудзілі па 2 гады калоніі за ўдзел у пратэставых маршах


У судзе Ленінскага раёну Менску 12 красавіка судзілі палітзняволеных Святлану Хромаву і ейную дачку Яну, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што ім закідалі ўдзел у трох маршах.

Святлана і Яна Хромавы.
Фота: viasna96/Telegram

Суддзя Марына Клімчук прызнала Хромавых вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыі і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Прысуд – 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай.

Маці і дачку затрымалі ў канцы снежня 2021 года. Святлана працавала намесніцаю дырэктара менскай гімназіі № 42.

Hавiны
За каментары пра вайну ва Украіне ў Менску затрымалі дырэктара крэатыўнага бюро
2022.04.12 23:49

АД belsat.eu

Стужка навінаў