Украіна ўводзіць абмежаванні ў памежных з Беларуссю раёнах


Украінскі памежнік.
Фота: pivnichniy.kordon / Facebook

У памежных з Беларуссю раёнах Ровенскай вобласці Украіны ўвялі дадатковыя абмежаванні памежнага кантролю. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны ў «Facebook».

Новыя абмежаванні будуць дзейнічаць да канца 2021 года.

Цяпер пра любыя працы на памежжы мясцовыя ўлады і камунальныя службы мусяць паведамляць памежнікам за 6 гадзінаў да іх пачатку.

З 22.00 да 06.00 забараняецца рух транспарту па дарогах, якія вядуць да мяжы. Забаранілі таксама стаянку аўтамабіляў на нейтральнай паласе між Беларуссю і Украінай і падвоз пасажыраў, якія не маюць дакументаў, што пацвярджаюць асобу.

Пра палёты лёгкаматорных самалётаў і дронаў трэба папярэджваць за 24 гадзіны, пра вадалазныя працы ці выхад невялікіх караблёў ды іншых плавальных сродкаў на вадаёмы, якія размяшчаюцца ў памежным раёне, – не менш як за гадзіну.

Аб’ектыў
Расея сцягвае войскі і пагражае «абаронай расейцаў» ва Украіне
2021.04.08 22:55

Нагадаем, што Расея чарговы раз пагражае Украіне г. зв. «абаронай расейцаў» і сцягвае войскі да межаў нашай паўднёвай суседкі. Украіна ж рыхтуецца да магчымага адпору агрэсіі ды заручаецца міжнародным падтрыманнем.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў