Улады Беларусі забаранілі тавары «Nivea»


У Беларусі ўвялі часовую санітарную забарону на ўвоз асобных тавараў «Nivea». Такую пастанову падпісаў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, піша прэсавая служба Мінздароўя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічная служба выявіла шэраг парушэнняў парфумерна-касметычнай прадукцыі кампаніі «Nivea». Чыноўнікі вырашылі часова забараніць увозіць тавары гэтай кампаніі ў Беларусь. Адметна, што пастанову падпісаў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка яшчэ 6 красавіка, але Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра абмежавальную захаду толькі цяпер.

Агулам вырашылі прыпыніць (забараніць) прадаваць амаль 3 тысячы адзінак тавараў парфумерна-касметычнай прадукцыі розных вытворцаў.

Выглядае ж, што ўлады такім чынам помсцяць кампаніям, якія раней адмовіліся фінансаваць чэмпіянат свету па хакеі. Спартовыя спаботніцтвы меліся адбыцца ў Беларусі, але дзякуючы намаганням грамадскасці іх перанеслі. Кампаніі «Nivea» і «Škoda» заявілі, што не будуць выступаць спонсарамі чэмпіянату, калі ён будзе адбывацца ў Беларусі.

У адказ улады забаранілі продаж у Беларусі чэшскіх аўтамабіляў «Škoda Rapid». Цяпер чарга дайшла да тавараў кампаніі «Nivea».

Hавiны
«Škoda» часова не будзе прадаваць папулярнай мадэлі ў Беларусі. Кампанія адмовілася спансараваць хакейны ЧС у Менску
2021.03.11 10:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў