Фільм пра Навальнага атрымаў «Оскар»


Дакументальная стужка «Навальны» пра расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага атрымала кінапрэмію «Оскар». Карціну канадскага рэжысёра Дэньела Рора адзначылі ў катэгорыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм».

Суд у Маскве адхіліў апеляцыю расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, Масква, Расея. 20 лютага 2021 года. Крыніца: прэс-служба суда

Фільм канадскага рэжысёра Дэньела Рора «Навальны» атрымаў прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм». У стужцы распавядаецца пра Аляксея Навальнага і падзеі, што адбываліся ў 2020-м, калі палітыка атруцілі. Здымкі пачаліся пасля выхаду Навальнага з комы ў верасні 2020 года і працягваліся да ягонага арышту ў студзені 2021-га. Здымачная група была побач з Навальным нават на памежным кантролі ў аэрапорце.

Цяпер Навальны адбывае тэрмін у Калоніі строгага рэжыму № 6 у Мелехаве Уладзімірскай вобласці. Здымкі адбываліся ажно да арышту Аляксея Навальнага ў 2021 годзе. Сам рэжысёр абазначыў жанр фільму як палітычны трылер і апісаў яго як «гісторыю аднаго чалавека ды ягонай барацьбы з аўтарытарным рэжымам».

Таксама ў Лос-Анджэлесе перамогу ў катэгорыі «Найлепшы кінафільм» атрымалі стужкі «Аватар: Шлях вады» «(Avatar: The Way of Water»), «Тар» («Tar»), «Топ Ган: Мэвэрык» («Top Gun: Maverick»), «Фэйбэлмэны» («The Fabelmans»), «Усё ўсюды і адразу» («Everything Everywhere All At Once»), «Элвіс» («Elvis»), «Баншы Інішэрыну» («The Banshees of Inisherin»), «Трыкутнік смутку» («Triangle of Sadness»), «Гавораць жанчыны» («Women Talking»).

Hавiны
Фільм пра Кацю Андрэеву і Дашу Чульцову прызнаны найлепшым на польска-чэшскім кінаконкурсе
2023.03.12 20:29

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў