Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі 12 і 13 сакавіка


«Белсат» падводзіць вынікі двух апошніх дзён поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі 12 і 13 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Львоў спрабуе абараніць помнікі культуры. Львоў, Украіна. 11 сакавіка 2022 года.
Фота: Яна Сідач / Белсат

Ва Украіне

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ад пачатку расейскага ўварвання загінулі каля 1300 украінскіх вайскоўцаў. Пры гэтым сама Расея па стане на 12 сакавіка страціла больш за 12 тысячаў чалавек.

Ва Украіне ўпершыню пасмяротна ўзнагародзілі жанчыну званнем Героя Украіны. Узнагароду атрымала сяржант Іна Дзерусава, якая выратавала больш за 10 вайскоўцаў у Ахтырцы.

12 сакавіка расейскія войскі расстралялі калону жанчын і дзяцей пры спробе эвакуацыі з вёскі Перамога Кіеўскай вобласці па ўзгодненым «зялёным» калідоры. Загінулі 7 чалавек, у тым ліку дзіця.

Кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай паведаміў, што расейскія войскі выкарысталі фасфатныя боепрыпасы ў Папаснай.

Фота
Трэці тыдзень у метро. Як жывуць на кіеўскай станцыі «Палац «Украіна»
2022.03.13 18:45

У Данецкай вобласці трапіў пад завалы падчас абстрэлу пасажырскі цягнік. Ён ехаў эвакуяваць жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей, якія апынуліся ў зоне жорсткіх баёў. Адна з правадніц цягніка загінула.

Вольга Батар арганізавала ў сваім доме часовы прытулак для ўцекачоў з Украіны, у якім можна размясціцца да 120 чалавек. 8 сакавіка 2022 года. Люблін, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат
Фота
«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў
2022.03.13 11:29

Марыупальская гарадская рада паведаміла новую лічбу загінулых жыхароў гораду. У выніку абстрэлаў, бамбаванняў і цяжкіх гуманітарных умоваў у Марыупалі загінула ўжо 2187 чалавек.

Херсонская абласная пракуратура паведаміла, што распачала крымінальную вытворчасць з-за планаў Расеі правесці незаконны рэферэндум і заснаваць квазірэспублік на акупаваных тэрыторыях вобласці.

Горад Скадоўск у Херсонскай вобласці цалкам вызвалены ад расейскіх войскаў.

Расейскія войскі нанеслі ўдар па аэрапорце ў Івана-Франкоўску білі па аэрапорце, інфраструктура цалкам разбураная.

Ранкам 13 сакавіка 30 расейскіх ракетаў ударылі па Міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі ў Явароўскім раёне за 50 кіламетраў ад Львова У выніку авіяўдару загінулі 35 чалавек, 134 – траўмаваныя.

ВК belsat.eu

Стужка навінаў