У Менску падлеткі здалі на металалом чужое аўто, купілі плюшавага мядзведзя і павячэралі


У Менску трое падлеткаў скралі машыну, здалі яе на металалом, а за атрыманыя грошы купілі плюшавага мядзведзя і павячэралі ў страўні. Пра гэтае здарэнне ў Заводскім раёне сталіцы паведамляе ГУУС Менскага гарвыканкаму. Супраць хлопцаў завялі крымінальную справу за крадзеж.

Зламыснік каля аўтамабіля, які скралі і здалі на металалом у Менску.
Фота: ГУУС Менгарвыканкаму / Telegram

У міліцыю звярнуўся ўладальнік аўтамабіля «Жыгулі», які заявіў, што машына знікла з паркінгу гандлёвага цэнтру. Паводле мужчыны, аўтамабіля ён не замыкаў, а зламаны ключ захрас у замку запальвання.

Міліцыянты высветлілі, што трое сяброў ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў спачатку скралі з машыны набор інструментаў, які здалі ў ламбард за 60 рублёў. Грошы выдаткавалі на алкаголь.

На наступны дзень яны пастанавілі адвезці аўтамабіль на металалом. На атрыманыя 250 рублёў хлопцы набылі плюшавага мядзведзя і павячэралі ў страўні.

Супраць менчукоў завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Крадзеж».

Hавiны
Жанчына пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, а атрымала прысуд за абразу Лукашэнкі
2022.07.26 17:24

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў