Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту


Жонка заснавальніка Tut.by была пад хатнім арыштам. Ейная маці паведаміла, што «Юля вярнулася».

Юлія Чарняўская.
Фота: reform.by

Аляксандра Чарняўская, маці палітычнай зняволенай Юліі Чарняўскай, напісала 13 студзеня ў гісторыях Facebook, што «Юля вярнулася». Іншыя крыніцы пацвердзілі Zerkalo.io, што гэта значыць вызваленне Юліі Чарняўскай з-пад хатняга арышту.

Юлію Чарняўскую затрымалі 18 траўня 2021 года, праз некалькі дзён перавялі пад хатні арышт – пасля таго, як яна страціла прытомнасць і была дастаўленая ў шпіталь, дзе ёй надалі экстраную медычную дапамогу. Яна застаецца абвінавачанай у крымінальнай справе аб ухіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК РБ). У няволі ў жанчыны пагоршыўся стан здароўя.

Абноўлена. Дачка Юліі Чарняўскай праз відэасувязь пабачыла маці ўпершыню за 8 месяцаў:

Юлія Чарняўская – прафесарка Універсітэту культуры, а таксама літаратарка і публіцыстка. Да Tut.by жанчына мае ўскоснае дачыненне: партал заснаваў ейны муж Юрый Зісер (які памёр за 1 год і 1 дзень да затрымання Чарняўскай), аднак сама яна ніколі не была ўладальніцай кампаніі. На партале спадарыня Юлія калісьці пісала калонкі і вяла культуралагічную праграму.

Hавiны
У дачыненні да супрацоўнікаў «Тут Бай Медыя» завялі новую крымінальную справу
2021.10.07 11:57

У 2021 годзе ўлады Беларусі назвалі 13 медыяў (у тым ліку Tut.by) «экстрэмісцкімі», правялі 146 ператрусаў у рэдакцыях і дамах журналістаў. За кратамі цяпер 32 працаўнікі медыяў (12 – з Tut.by), а агулам за год журналісты правялі ў няволі 8733 дні, былі аштрафаваныя на 73 486 рублёў за сваю працу.

АА belsat.eu

Стужка навінаў