Вярхоўны суд Беларусі аштрафаваў «Google» на 1,5 млн рублёў


Вярхоўны суд Беларусі пагадзіўся з рашэннем Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі аштрафаваць кампанію «Google LLC».

У выніку кампанія «Google LLC» прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 1 438 941 рубля, адзначылі ў беларускім міністэрстве.

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

Раней у МАРГ заявілі, што выявілі факт парушэння антыманапольнага заканадаўства кампаніяй на рынку крам прыкладанняў. Гэта нібыта выявілася ў тым, што «Google LLC» прапануе краму прыкладанняў «Google Play» вытворцам смартфонаў і планшэтаў з сістэмай «Android» для перадусталёўкі на іх прылады толькі пры выкананні шэрагу ўмоў.

У МАРГ палічылі, што гэта абмяжоўвае магчымасці доступу на мабільныя прылады іншых распрацоўшчыкаў прыкладанняў і можа прывесці да скарачэння колькасці распрацоўнікаў мабільных прыкладанняў, абмежавання стымулаў канкурэнтаў да іх распрацоўкі прыкладанняў, перашкаджаюць далейшаму развіццю канкурэнцыі.

У ліпені 2021 года кампанія «Google LLC абскардзіла ў судах Беларусі. Але эканамічны суд Менску і Вярхоўны суд Беларусі адмовілі ў задавальненні скаргаў кампаніі, а заявы МАРГ былі прызнаныя «законнымі і абгрунтаванымі».

Hавiны
«Google» прайграў у Вярхоўным Судзе Міністэрству гандлю Беларусі
2022.01.11 18:16

МГ belsat.eu

Стужка навінаў