Грошай стала больш: падскочыла грашовая маса, рэкорды ў інфляцыі ды абмене валюты


Хоць у абсалютных лічбах грошай больш, іх вартасць хутка змяншаецца.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

За снежань 2021 года ў Беларусі назіралі адразу некалькі фінансавых рэкордаў.

Партал Banki24.by звярнуў увагу на афіцыйную статыстыку шырокай грашовай масы. За год аб’ём наяўных грошай у абароце вырас на 9,4 %, або 391,1 мільёна рублёў. А агульная рублёвая грашовая маса вырасла аж на 18,7 % да ўзроўню 2020 года і пабіла 18-месячны рэкорд.

Пры тым рублі ў агульнай грашовай масе складаюць усяго 45,5 %, астатняе – замежная валюта. І валютай актыўна карыстаюцца. Infobank.by піша пра іншы рэкорд. Паводле афіцыйнай статыстыкі куплі і продажу валюты, у снежні беларусы рэкордна шмат і купілі, і прадалі валюты: купілі эквівалент 1,045 мільярда долараў, прадалі 1,076 мільярда.

Гэта ўсё яшчэ менш, як было куплена ў жніўні 2020 года ці ў час фінансавага крызісу снежня-2014. Але ў продажы валюты гэта рэкорд як мінімум з 2007 года (ранейшай статыстыкі няма). Партал прыходзіць да высновы, што беларусы адначасова выдаткоўвалі грошы на навагоднія святы, «разбіўшы скарбонку», але таксама баяліся навагодняй дэвальвацыі на ўзор 2009 года.

Аб’ектыў
«Эканамічны цуд» адбыўся. Але не паўторыцца
2021.12.31 21:35

Інфляцыя за 2021 год склада амаль 10 %. Нацыянальны статыстычны камітэт, як заўважыў эканаміст Вадзім Іосуб, Белстат упершыню ўжыў у гэткай статыстыцы не адзін знак пасля коскі, а два – іначай было б не 9,9 %, а 10,0 %.

Але нават калі не двухзначная, гэтая інфляцыя найбольшая за апошнія 5 гадоў, адзначае «Экономическая газета». Звычайныя харчовыя тавары падаражалі за год на 11,4 %, а «сацыяльна значныя», рост цэнаў на якія спрабуе суцішыць урад (цяпер паспрабуе талонамі на зніжкі), падаражалі на 9,1 %.

Афіцыйны прагноз на 2021 год быў 5 %, а ў Міжнародным валютным фондзе прадказвалі 10,5 % (што бліжэй да праўды).

Hавiны
Астролаг: У Беларусі цяпер «цёмныя часы», але краіна перажыве гэта
2022.01.02 09:00

Аляксандр Лукашэнка тым часам паставіў заданне «дапамагчы насельніцтву кампетэнтна кіраваць фінансамі», бо большасць грамадзянаў, кажа ён, «сутыкаецца з пытаннямі атрымання дапамогі ў выбары фінансавай установы, непасрэдна самых інвестыцыйных ці крэдытных прадуктаў».

АА belsat.eu

Стужка навінаў