Два палітвязні з Менску выйшлі на волю, гарадзенку затрымалі за «экстрэмізм». Рэпрэсіі 13 студзеня


У Беларусі ні на дзень не спыняюцца палітычныя затрыманні, ператрусы, суды і выракі. «Белсат» пераказвае, што адбылося толькі за 13 студзеня.

Раніцаю 13 студзеня стала вядома, што з-пад хатняга арышту вызвалілі прафесарку Юлію Чарняўскую – удаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера.

Артыкулы
Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
2022.01.13 11:57

Апоўдні ж назіральнікі «Вясны» паведамілі, што на волю па адбыцці пакарання выйшаў палітычны вязень Ігар Пражэннікаў.

Артыкулы
«Мой сын – у закладніках». Маці палітычнага вязня – пра дапамогу, інтэрв’ю для БТ і спіс Васкрасенскага
2021.08.19 17:08

Яго затрымалі 4 кастрычніка на маршы пратэсту, асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Лукашэнка загадаў узмацніць адказнасць кіраўнікоў таварыстваў уласнікаў за пратэсты ў дамах
2022.01.13 11:44

Ды пакуль адных выпускаюць, другіх затрымліваюць: у Горадні затрымалі Таццяну Саўко. А 6:00 да яе прыйшлі з ператрусам, затрымалі за «матэрыялы з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Праваабаронцы працягваюць складаць спіс палітычных вязняў, але не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам. 13 студзеня палітзняволенымі прызналі яшчэ 9 чалавек, асуджаных ці зняволеных за «абразы» чыноўнікаў і сілавікоў, Аляксандра Лукашэнкі і «знявагу дзяржаўнай сімволікі».

Hавiны
Ужо 982 палітвязні. У Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі яшчэ 9 чалавек
2022.01.13 12:50

АА belsat.eu

Стужка навінаў