Беларускага памежніка, які праходзіў тэрміновую службу, знайшлі мёртвым у Ельскім раёне


Пра смерць 21-гадовага беларускага вайскоўца паведамілі на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту. Мужчына служыў у Мазырскім памежным атрадзе. Удакладняецца, што на целе вайскоўца выяўленыя прыкметы суіцыду.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі / Telegram

«Учора, 11 снежня, на тэрыторыі памежнай заставы «Роза Люксембург» знойдзенае цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Шараговец 2003 года нараджэння быў прызваны ў траўні 2023 года і праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы падраздзялення.

Прычыны здарэння, якое адбылося ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці, высвятляюцца. Паведамляецца, што на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Камандаванне атраду і кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту выказалі ў паведамленні спачуванні сваякам і блізкім вайскоўца. Ягонае прозвішча не агучваецца.

Hавiны
Працаўніку «Мазырсолі» прыгразілі звальненнем за паленне. Пасля вымовы ён памёр на працоўным месцы
2023.12.11 18:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў