Праз непагадзь быў затрыманы рух больш за 50 пасажырскіх цягнікоў


За 11–12 снежня праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я больш за 50 пасажырскіх цягнікоў ехалі з адхіленнем ад устаноўленага графіка руху, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгунцы. Затрымка склала ад 15 хвілін да 5 гадзін. Таксама былі зафіксаваны затрымкі ў руху грузавых цягнікоў.

Фота: rw.by

Мяцеліца, мокры снег, «ледзяны» дождж і парывісты вецер прывялі да абледзянення правадоў (больш за 2 см) і падзення дрэў на абʼекты чыгуначнай інфраструктуры, што стала прычынай адключэння ліній электразабеспячэння на асобных участках Беларускай чыгункі.

Раней метэаролагамі быў абʼяўлены «аранжавы ўзровень небяспекі» на 11-12 снежня.

Усяго было зафіксавана больш за 1200 падзенняў дрэў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і рабоце сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала каля 140 км. Таксама здарылася абледзяненне токапрыёмнікаў электрарухомага складу.

Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу няма. Па пытаннях вяртання і кампенсацыі кошту праезду ў сувязі са спазненнем цягнікоў неабходна звяртацца ў білетныя касы БЧ.

Паведамляецца, што Беларуская чыгунка прымала максімальна магчымыя меры па скарачэнні затрымак цягнікоў і ўводу іх у графік руху. Пры неабходнасці былі задзейнічаны цеплавозы і іншыя рухомыя саставы для дастаўкі пасажыраў у іх канчатковыя пункты. Да аварыйна-аднаўленчых работ былі прыцягнуты больш за 600 работнікаў беларускай магістралі, задзейнічана 20 адзінак спецыяльнай тэхнікі, 5 снегаўборачных машын.

Работы па ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я на чыгунцы працягваюцца.

Чытайце па тэме:

Непагадзь выклікала перабоі ў забеспячэнні электрычнасцю 426 мясцовасцяў Беларусі

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў